Памёр славуты савецкі хакеіст Уладзімір Крутаў

Яму было 52.

06.06.2012 / 15:04

1988 год. Першая пяцёрка зборнай СССР: Сяргей Макараў, Аляксей Касатонаў, Ігар Ларыёнаў, Вячаслаў Фяцісаў і Уладзімір Крутаў, фота ИТАР-ТАСС.

Сёння ў Маскве ва ўзросце 52 гадоў памёр вядомы ў мінулым форвард ЦСКА і зборнай СССР, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1984, 1988) Уладзімір Крутаў.

Крутаў быў дастаўлены ў бальніцу пасля таго, як у яго адкрыўся ўнутраны крывацёк. Шмат гадоў Крутаў выступаў у легендарнай пяцёрцы Ларыёнава разам з Вячаславам Фяцісавам, Аляксеем Касатонавым, Сяргеем Макаравым і Ігарам Ларыёнавым.