БЕЛ Ł РУС

Спорт

«Еўра-прагноз»: Ці пераможа Расія Чэхію?

8.06.2012 / 8:18

Зміцер Панкавец

Які будзе лік? Вашы стаўкі.

Галандскі трэнер і дортмундскае трыа.

Так Варшаўскі стадыён выглядае з боку Віслы.

Польшча — Грэцыя

Пачатак а 19:00.

Прагноз — 2:0.

Польшча — Грэцыя восем гадоў назад ужо перамагала ў матчы адкрыцця Еўра гаспадара турніра. У 2004 яны апынуліся мацнейшыя за партугальцаў. Тады ж грэкі і сталі чэмпіёнамі кантынента.

На мінулым Еўра гаспадары (швейцарцы) таксама саступілі ў першай сустрэчы.

І ўсё ж здаецца, што сёлета тэндэнцыя не працягнецца. Калі меркаваць па таварыскіх сустрэчах, то Польшча ў выдатнай форме. Тры сухія перамогі перад Еўра. Плюс фактар родных трыбунаў.

Можна смела казаць, што шмат галоў заўзятары не пабачаць. І ўсё палякі павінны, хоць аднойчы, але пакараць грэкаў. Згулянае «дортмундскае трыа» Левандоўскі, Блашчыкоўскі, Пішчэк павінны стаць фундаментам перамогі.

Расія — Чэхія

Пачатак а 21:45.

Прагноз — 1:0.

У нашай усходняй суседкі лёгкая эйфарыя пасля буйной перамогі над Італіяй. Але ж не трэба забывацца, што перад гэтым была нулявая нічыя з Літвой. Расія нестабільная каманда.

Чэхаў цяжка аднесці да фаварытаў турніра. Спарынгі пра гэта таксама сведчаць. Адзіная надзея — натхнёная гульня Петэра Чэха. Калі ён пакажа такі ж клас, як і ў фінале Лігі чэмпіёнаў, то плакалі расійскія спадзяванні на перамогу.

Тым не менш у расіян яшчэ ёсць адзін козыр — трэнер Дзік Адвакат. Пад кіраўніцтвам галандцаў рускія заўсёды гуляюць лепей, чым калі на чале дамарослыя настаўнікі. Расейцы павінны выходзіць з групы, а вось у чвэрцьфінале ім будзе складаней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула