БЕЛ Ł РУС

Музыка

A Whiter Shade of Pale — 45 гадоў

8.06.2012 / 9:57

nn.by

8 чэрвеня 1967 г. легендарная песня заняла 1-е месца ў брытанскім чарце.

Дэбютная песня брытанскага гурта «Procol Harum» — адна з самых вядомых яго песень — стала № 1 у брытанскім чарце сінглаў 8 чэрвеня 1967 г., і заставалася на гэтым месцы шэсць тыдняў. A Whiter Shade of Pale называлі песняй лета-1967.

A Whiter Shade of Pale уваходзіць у лік 30 сінглаў усіх часоў, прададзеных у колькасці больш за 10 млн копій па ўсім свеце. У 2004 годзе часопіс Rolling Stoneзмясціў песню на 57-е месца ў сваім спісе «500 найвялікшых песень усіх часоў».

Песню напісаў Гэры Брукер на верш Кіта Рыда. Існуюць сотні кавераў на арыгінал, сярод самых вядомых — Джо Кокера і Эні Ленакс.

Выкананне песні Гэры Брукерам з сімфанічным аркестрам у Даніі ў 2006 г.

Арыгінальнае відэа песні 1967 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула