БЕЛ Ł РУС

Грамадства

«Беларускаму славянскаму камітэту» пакінулі офіс

8.06.2012 / 10:11

Пра гэта паведаміў карэспандэнту «Свабоды» кіраўнік БСК, былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Сяргей Касцян.

Офіс «Беларускага славянскага камітэта» ў Мінску быў апячатаны супрацоўнікамі Мінскага гаспадарчага суда. На 7 чэрвеня было прызначанае яго прымусовае высяленне.

«Усё адменена, зняты так званы арышт. Я як працаваў, так і буду працаваць.Сёння судовы выканаўца з цэлай брыгадай запатрабаваў у мяне ўсе дакументы.

Яны пераканаліся, што ўсё даўно заплачана за арэнду памяшкання.
І судовага выканаўцу, і ўсю брыгаду нібыта нехта абліў варам. Кіраўніцтву цэнтра даручана падпісаць міравое пагадненне з БСК. Мы пагадзіліся. Толькі вось узрушылі ўсю краіну і ўсю грамадскасць паднялі на ногі. За гэта, безумоўна, нехта будзе адказваць. Я быў у Адміністрацыі прэзідэнта і там не разумеюць, як гэта магло здарыцца. Таму разборкі будуць. Але я не хачу нічыёй крыві. Я хачу працаваць, як і працаваў, і каб мне ніхто больш не перашкаджаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула