«Каму Euro2012, а каму бігас смярдзючы жэрці» — фота

Актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» зладзілі чарговую акцыю.

08.06.2012 / 17:47

8 чэрвеня ў Мінску на агароджы парку Чалюскінцаў актывісты моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» вывесілі расцяжку «Каму Euro2012, а каму бігас смярдзючы жэрці». Ім маладыя актывісты хацелі сказаць: пакуль уся Еўропа ў прадчуванні сённяшняга старту Еўра-2012, у беларускіх турмах працягваюць знаходзіцца палітычныя зняволеныя.

На фоне расцяжкі Заяц Валера раздаваў улёткі, у якіх нагадвалася пра існаванне ў краіне палітычных рэпрэсій.