16 чэрвеня — прысяга ў палітпрызыўніка Мускага

А на два дні раней — суд.

12.06.2012 / 13:08

14 чэрвеня ў Нясвіжы працягнецца разгляд справы Міхася Мускага. Малады чалавек судзіцца з ваенкаматам. Хлопец лічыць, што яго незаконна адправілі ў войска наўпрост з ізалятара, дзе ён адбываў адміністрацыйны арышт.

А у суботу палітпрызыўнік павінен даць прысягу.

У вайсковай частцы трэба быць а 10.00. Як правіла, у гэты дзень салдатам даюць звальненне на некалькі гадзін. Гэта магчымасць пагаварыць з хлопцам, выказаць яму словы падтрымкі.

16 мая маладафронтаўца Міхася Мускага пад канвоем даставілі з ізалятара на Акрэсціна ў вайсковую частку пад Лепелем. Раней Мускі, выключаны з універсітэта, пісаў заяву на альтэрнатыўную службу. Але яе так і не задаволілі.

Маладафронтаўцу таксама можна напісаць ліст:

211194, Віцебская вобл., Лепельскі р-н, в. Бароўка, вайсковая частка №22313.

КМ