Бура пашкодзіла цэнтральны сквер у Гомелі

14.06.2012 / 10:42

Прыкладна ў 20 гадзін 13 чэрвеня на Гомель абрынуўся ўраганны вецер. Больш за ўсё пацярпеў цэнтральны сквер, дзе павалена і пашкоджана каля дзесяці буйных дрэў.

У сквер аператыўна прыбылі дзясяткі работнікаў камунальных служб, якія распілоўвалі ствалы дрэў, што завалілі пешаходныя дарожкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іншых значных пашкоджанняў вецер у Гомелі не нанёс, ахвяр ад паваленых дрэў няма.