Мясніковіч у Санкт-Пецярбургу

14.06.2012 / 11:35

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу прыме ўдзел у рабочай сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў Расіі і Казахстана — Дзмітрыем Мядзведзевым і Карымам Масімавым,
паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

У час сустрэчы будуць абмеркаваны перспектывы пашырэння інтэграцыі ў Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы.

Плануецца, што Міхаіл Мясніковіч таксама прыме ўдзел у бізнес-форуме «Адзіная эканамічная прастора: новыя магчымасці прамысловага развіцця».