Камера зафіксавала момант крадзяжу — відэа
14.06.2012 / 13:15
Мазырскія міліцыянты шукаюць асобаў, якія падазраюцца ў крадзяжы. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня ў краме «Аметыст» на вул. Якуба Коласа. Камера відэаназірання зафіксавала, як жанчына адамкнула ячэйку захоўвання, а малады чалавек забраў адтуль пакет.
У пакеце знаходзіліся мабільны тэлефон, прадукты і адзенне.
Па інфармацыі міліцыі, разам з падазраванымі быў дзіцёнак.