«Атрымаўшы бліскучую адукацыю за мяжой, Віталь вярнуўся на радзіму»
У галерэі «Ў» сябраліся сябры і паплечнікі вядомага палітолага.
14.06.2012 / 17:29
Атрымаўшы бліскучую адукацыю за мяжой, Віталь вярнуўся на радзіму, каб будаваць Беларусь.
Прадстаўнікі інтэлектуальнай эліты стварылі камітэт, які працягне справу навукоўца.
Пад джазавую музыку, якую любіў Віталь, сябры і паплечнікі ўзгадалі светлыя моманты знаёмства з ім.