Сёння раніцай былі абясточаны тры раёны Мінска і МАЗ
14.06.2012 / 15:27
Тры раёны Мінска (Цэнтральны, Маскоўскі і Фрунзенскі) былі абясточаны раніцай 14 чэрвеня, паведаміў БелаПАН памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Адключэнне было зафіксавана ў 8.32 на шэрагу вуліц у жылых дамах. У выніку гэтага адбылося спыненне некалькіх тралейбусных маршрутаў. У 10.05 электразабеспячэнне жылой часткі горада было адноўлена.Прычыны адключэння ўстанаўліваюцца.
Акрамя таго, 14 чэрвеня ў 7.19 у выніку аварыі на паветранай лініі 110 кВ на сёмай апоры паміж падстанцыяй «Калядзічы» па вул. Бабушкіна, 5, і падстанцыяй