Харваты праявілі характар

Італія — Харватыя — 1:1.

14.06.2012 / 22:09

У канцы першага тайма лік адкрыў Андрэа Пірла. Увогуле ж, першы тайм апенінцы гулялі першым нумарам. Шмат атакавалі, некалькі разоў выратоўваў галкіпер харватаў Плецікоса.

У другой палове гульні наперад ужо пайшлі харваты. Адна з атак «шашачных» скончылася голам. Гэта Марыё Манджукіч злавіў мяч на мяжы афсайда. Манджукіч забіў трэці мяч на Еўра і зраўняўся па колькасці галоў з Дзагоевым і Гомесам.

Цяпер у групе С наступнае становішча: Харватыя — 4 пункты (2 гульні), Італія — 2 (2), Іспанія — 1 (1), Ірландыя — 0 (1).

ЗП