Мінус Ірландыя

Першая зборная на Еўра пазбавілася шанцаў на медалі. Іспанія — Ірландыя — 4:0.

14.06.2012 / 23:44

Для іспанцаў гэты матч атрымаўся не надта цяжкім. Ірландцы не стамлялі пірынейцаў у абароне, а наперадзе «жоўта-чырвоныя» плялі свае доўгія пазіцыйныя атакі.
Усе галы атрымаліся прыгожымі. Было іх аж чатыры. Двойчы нават адзначыўся нефартовы Торэс. Спачатку форвард забіў у першым тайме на 4-ай хвіліне, а пасля ў другім — на 70-ай.

Паміж гэтым быў яшчэ мяч Сілвы (49-ая), завяршыў разгром Фабрэгас (83-я).

Становішча ў групе С: Іспанія, Харватыя — па 4 пункты, Італія — 2, Ірландыя — 0. «Зялёныя» згубілі шанцы на выхад з групы.
У апошнім туры 18 чэрвеня сустрэнуцца: Італія — Ірландыя, Іспанія — Харватыя.

ЗП