Усмірыцель Мінска Яўсееў прызначаны начальнікам віцебскай міліцыі

Яўсееў як начальнік міліцыі грамадскага парадку каардынаваў разгон акцый пратэсту ў Мінску і арышты палітычных праціўнікаў Лукашэнкі.

15.06.2012 / 12:49

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Яўсеева, які раней працаваў намеснікам начальніка мінскай міліцыі, начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Яўсееў як начальнік міліцыі грамадскага парадку каардынаваў разгон акцый пратэсту ў Мінску і арышты палітычных праціўнікаў Лукашэнкі.

Ігар Яўсееў збівае фотарэпарцёра на плошчы Незалежнасці ў 2010 годзе. Яўсееў не быў пакараны і нават не выбачыўся за той эпізод.

Разгон людзей людзей ля Чыгуначнага вакзала ў Мінску 3 ліпеня 2011 г.