Новыя прысуды за Дзень Волі

26.03.2007 / 20:48

У Фрунзенскім судзе Менска за ўдзел у мірнай акцыі ў Дзень Волі да 5 сутак арышту прысуджаныя актывісты апазіцыі Андрэй Ігнатовіч і Аляксандр Рубан. На трое сутак арыштаваныя Уладзімір Галавань, Аляксандр Курбацкі. Кастусь Кароль аштрафаваны на дзве базавыя велічыні (62 тысячы беларускіх рублёў).