Цуд: Гандбольная зборная Беларусі прабілася на чэмпіянат свету

абноўлена, дадаўся фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

Упершыню ад 1995 г.

17.06.2012 / 18:42

Сяргей Рутэнка -- №1 у перамозе.

Па выхадзе на арэну.

Мінск-Арэна сабрала амаль аншлаг.

Падчас выканання дзяржаўнага гімна.

Хлапушкі -- важная штука ў падтрымцы.

А гэта прыгожая група падтрымкі.

Барыс Пухоўскі.

Кірыл Князеў

Рутэнку было не стрымаць

Галоўны трэнер беларусаў Юрый Шаўцоў

Рутэнку было не прайсці.

Трымаюць Макса Бабічава

Аляксандр Цітоў

І зноў -- Рутэнка, №18 злева -- Сяргей Шыловіч.

№10 у нашых -- Барыс Пухоўскі, у цэнтры - Сяргей Рутэнка.

Справа -- наш галкіпер Казімір Катлінскі

Перамога!

Мужчынская зборная Беларусі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету па гандболе, дзе апошні раз гуляла ў далёкім 1995 г.

Сёння на Мінск-Арэне падапечныя Юрыя Шаўцова прайгралі ў поўным драматызму матчы ў адказ зборнай Славакіі — 24:25,

але тыдзень таму ў Кошыцах беларусы перамаглі 26:24, і па суме двух матчах нашы гандбалісты выйшлі пераможцамі двубою.

Пачаўся матч кепска для беларусаў: саступалі 3:9!, але выстаялі, скараціўшы адстававанне да 9:10, і скончыўшы першы тайм 10:12.

Найлепшым у беларусаў быў гулец «Барселоны» Сяргей Рутэнка, які закінуў 8 мячоў.
У Сяргея Шыловіча — 4, Дзмітрыя Нікуленкава, Максіма Баранава — па 3.
У браме геройстваваў Казімір Катлінскі.

Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў пройдзе ў студзені 2013 г. у Іспаніі, удзел у ім возьме 24 зборныя.

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна