БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Жанчыны зрабілі заўвагу хлопцу, а той іх збіў

18.06.2012 / 16:33

Кастрычніцкім раённым аддзелам Мінска Следчага камітэта 16 чэрвеня распачата справа за злоснае хуліганства на падставе часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 19-гадовага жыхара Стоўбцаў, навучэнца Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі.

Малады чалавек на пасадачнай платформе п.п. Інстытут культуры, збіў 61-гадовую пенсіянерку з Нясвіжа і 36-гадовую жыхарку гарадскога пасёлка Гарадзея, прычыніўшы абодвум лёгкія цялесныя пашкоджанні. Ён быў п’яны.

Высветлілася, што жанчыны зрабілі маладому чалавеку заўвагу: ён некультурна сябе паводзіў, дэманстратыўна заплёўваючы платформу.

Пачуўшы ў свой адрас папрокі, хлопец пачаў збіваць жанчын. Хуліганскія выхадкі навучэнца спыніў патрульны нарад, які прыбыў на месца здарэння.

Цяпер падследны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яму пагражае пакаранне тэрмінам да шасці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула