Пенсіянерка прайшла па Кастрычніцкай плошчы з бел-чырвона-белым сцягам

Міліцыянты паспрабавалі адабраць яго, аднак Ніна Багінская не аддала.

19.06.2012 / 22:44

Прыкладна а 19:40 67-гадовая мінская пенсіянерка прайшла па Кастрычніцкай плошчы з бел-чырвона-белым сцягам.
Пажылая жанчына паспела дайсці ад Палаца культуры прафсаюзаў да знака «Нулявы кіламетр». Там да яе падскочылі два міліцыянты ў цывільным. Яны спрабавалі адабраць сцяг ў пенсіянеркі, аднак яна яго не аддала. Тады яе папрасілі схаваць сцяг і сысці ўпрочкі.
Затрымліваць спн.Багінскую спецназаўцы не сталі.

Як паведаміла спн.Багінская, акцыю яна правяла ў знак салідарнасці з мінчуком Андрэем Моўчанам, якога за такую ж праходку з бел-чырвона-белым сцягам ва Уруччы па-зверску збілі спецназаўцы. Моўчан выйшаў са сцягам у знак салідарнасці з палітвязнем Каваленкам.

Ніна Багінская: Хадзілі і будзем хадзіць!