Віцебск пазнаёмілі з палкоўнікам Яўсеевым — фота

Моладзевыя актывісты зладзілі акцыю ў абласным цэнтры.

20.06.2012 / 17:26

Яны расклеілі па горадзе ўлёткі з партрэтам новага начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама разам з тэкстам, у якім расказалі пра заслугі Ігара Яўсеева. У прыватнасці, што ён атрымаў ліст падзякі ад Аляксандра Лукашэнкі за «асабісты ўдзел у збіцці ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў прэзідэнта 19 снежня 2010».

КМ