«На аднаго работніка трэба скасіць па 200 кілаграмаў травы»
Траву ў Шумілінскім раёне здаюць чыноўнікі, пошта і нават банк.
22.06.2012 / 18:29
Згодна з распараджэннем Шумілінскага райвыканкама кожнай арганізацыі і прадпрыемству раёна даведзена заданне па нарыхтоўцы кармоў.
«У прыватнасці, на аднаго работніка трэба скасіць па 200 кілаграмаў травы,— расказала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу
Многія арганізацыі адразу прыступілі да справы. Сярод такіх — вузел паштовай сувязі, «Белаграпрамбанк», тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпаліўзбыт. «Знайсці траву — не праблема, — лічыць начальнік райпаліўзбыту
А хутка будзем абкошваць замацаваныя за намі абочыны па вуліцы Ленінскай — атрымаецца яшчэ добры прычэп».
Дарэчы, работнікі паліўзбыту здавалі зялёную масу ў «Шумілінскі райаграсэрвіс», на ферму Добрына. Тут траву здрабнялі кормаўборачным камбайнам і клалі ў сянажную траншэю. «Нам пашанцавала на памочнікаў, — гаворыць брыгадзір
Толькі за дзень, акрамя райпаліўзбыту, „зялёнку“ прывезлі работнікі СШ № 1, тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, энэргазбыту, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.Усяго атрымалася амаль 18 тон. Гэта добрая дапамога. Дзякуй усім, хто нас падтрымаў».
Работы па нарыхтоўцы зялёнай масы працягваюцца. Заадно работнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна наводзяць парадак на зямлі: абкошваюць няўдобіцы, меліярацыйныя каналы, закінутыя агароды, поймы рэк, канавы.