Беларус перамог у конкурсе «Футбол і бяспечны сэкс» - відэа

асцярожна: жаргонна-прастамоўная лексіка

«Ролік — на мяжы фолу, але чапляе з першага разу».

23.06.2012 / 23:49

Ва Украіне завяршыўся конкурс сацыяльнай рэкламы «Футбол і бяспечны сэкс». Яго ладзіў фонд Алены Пінчук «АнтыСНІД».

Усяго ў конкурсе ўзялі ўдзел 425 ролікаў з Украіны, Брытаніі, Францыі, Чэхіі, Інданэзіі, Беларусі, Расіі. Перамог удзельнік з Беларусі Максім Сідарэня. «Ролік — на мяжы фолу, але чапляе з першага разу», — так характарызуюць яго украінскія СМІ. За першае месца Максім атрымаў сучасную відэакамеру.

Усяго ў фінал выйшла 30 сацыяльных відэа, аўтары якіх таксама атрымалі падарункі ў выглядзе квіткоў у прэміум-зону на канцэрт Элтана Джона і групы «Queen».

* * *

Алена Пінчук — дачка былога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы і жонка мільярдэра Віктара Пінчука, заснавальніца фонду «АнтыСНІД».

СМ