Урачыстасць у Мосары
25.06.2012 / 15:05
У Мосары (Віцебская вобласць) прайшло адзначэнне парафіяльнага свята, устаноўленага Апостальскай Сталіцай і Папам Піем Х парафіяльнага Адпуста ў 1908 годзе, ва ўрачыстасць святога Яна Хрысціцеля.
Парафію наведаў біскуп Уладзіслаў Блін — ардынарый Віцебскай дыяцэзіі.
Пасля набажэнства ў касцёле, вернікі прайшлі хросным ходам па вуліцах мястэчка.