Іспанскую мову здае на ЦТ у 85 разоў менш абітурыентаў, чым англійскую
26.06.2012 / 09:19
У Беларусі сёння пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па замежных мовах.Як паведаміўдырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў, усе пажадалі здаць ЦТ па англійскай, французскай, нямецкай і іспанскай мовах абавязаны прыбыць да 11.00 у пункты тэставання.
Як і ў папярэднія гады, лідар сярод замежных моў — англійская. Тэставанне па гэтым прадмеце збіраецца прайсці 27 тыс. 981 абітурыент.Нямецкую мову будуць здаваць 5 тыс. 226, французскую — 1 тыс. 267, іспанскую — 328 абітурыентаў.