У банкаматах «Беларусбанка» нельга будзе заплаціць за стацыянарны тэлефон і Byfly

26.06.2012 / 10:46

З 29 чэрвеня 2012 беларусы не змогуць аплаціць рахункі за стацыянарны тэлефон і інтэрнэт праз банкаматы «Беларусбанка» ў сувязі з спыненнем прыёму плацяжоў у карысць РУП «Белтэлекам».

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе «Беларусбанка»,

аплату паслуг сувязі «Белтэлекама» можна будзе ажыццявіць праз SMS-банкінг, М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, а таксама ў інфакіёсках і аддзяленнях банка.

«Беларусбанк» не паведамляе прычыны спынення плацяжоў праз банкаматы.