У Японіі зрабілі робата, які заўсёды выйграе ў «камень-нажніцы-папера» + відэа

Гэта робіць спаборніцтва з ім даволі бессэнсоўным.

28.06.2012 / 12:13

Японскія праграмісты з Ishikawa Oku Laboratory (Такійскі універсітэт) паказалі робата для гульні ў «камень-нажніцы-папера». Асаблівасцю механізма з’яўляецца тое, што ён заўсёды выйграе.

Гэта робіць спаборніцтва з ім даволі бессэнсоўным. Мэта праекта — прадэманстраваць магчымасці некаторых тэхналогій, у тым ліку супрацоўніцтва машыны і чалавека.

Робат-рука Janken назірае за рукой чалавека пры дапамозе высокахуткасной камеры і за адну мілісекунду па мікрарухах вызначае, што яму пакажа супернік: сімвал паперы, каменя альбо нажніцаў. Спробы падмануць робата, змяніўшы на паўдарозе «паперу» альбо «нажніцы» ні да чаго не прыводзяць — Janken усё адно хутчэйшы.