Моўчана будуць судзіць за несанкцыянаванае пікетаванне

28.06.2012 / 14:27

Моўчан у бальніцы на наступны пасля збіцця дзень.

Судовую справу збітага міліцыянерамі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Моўчана будуць разглядаць у судзе Першамайскага раёна Мінска 4 ліпеня.

«Сёння я атрымаў позву, у якой напісана — з'явіцца 4 ліпеня ў суд Партызанскага раёна Мінска ў 15.30. Мая справа праходзіць па артыкуле 23.34 — несанкцыянаванае пікетаваньне. Прозвішча суддзі не пазначанае», — сказаў Моўчан.

19 мая Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў мінскім мікрараёне Уручча на знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.