Фотафакт: У Мінску асфальт кладуць проста на траву

Сталіца ў спешцы рыхтуецца да 3 Ліпеня.

01.07.2012 / 18:20

Фота Яўгена Малахоўскага.

Да чарговага 3 ліпеня засталася зусім нічога. Гарадскія ўлады спяшаюцца скончыць рамонт да патрэбнай даты. Аўрал прымушае ўжываць наватарскія спосабы. Як, напрыклад, асфальтаваная дарожка, пракладзеная проста па траве. Як гэта выглядае на практыцы, можна пабачыць на фота, што выклаў адзін з карыстальнікаў facebook.

Як паведамляюць нашы чытачы, дакладна такі спосаб пракладкі асфальтаваных дарожак яны назіралі ў дварах вуліцы Залатая горка.

nn.by