Лапці, сарафан і лапсардак?

Тых, хто прыйшоў сёння ў мінск Парк Горкага ў нацыянальным касцюме, бясплатна пакатаюць на атракцыёнах.

03.07.2012 / 10:26

Акцыю па папулярызацыі нацыянальнага касцюма правядуць сёння ў Мінску адміністрацыі Партызанскага раёна горада і Цэнтральнага дзіцячага парку імя Горкага. Аб гэтым паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі гэтага раёна сталіцы Уладзімір Зубрык.

Усіх, хто падтрымае тэматыку свята і прыйдзе ў парк у нацыянальным касцюме, заахвоцяць бясплатнымі квіткамі на атракцыёны.

«Каля цэнтральнага ўваходу ў парк Горкага будуць знаходзіцца прадстаўнікі журы. Тым, хто прыйдзе ў нацыянальным касцюме, выдадуць кантрамарку на катанне на атракцыёнах», — распавёў Уладзімір Зубрык.

Сёння ў парку адбудзецца раённы свята «Беларусь — крыніца натхнення».