У ваўкавыскай кавярні на людзей абрынулася столь
Пабіла 35-гадовага мужчыну.
04.07.2012 / 09:24
У панядзелак 2 ліпеня ў ваўкавыскай кавярні «Сябры», якая размешчана ў Доме культуры чыгуначнікаў, абвалілася столь. У выніку абвалу пацярпеў мужчына 1977 года нараджэння. Яго даставілі ў бальніцу.