На Брэстчыне зніклі дзве школьніцы

Дзевяцікласніцы выйшлі з дому, і бацькі іх больш не бачылі.

04.07.2012 / 10:25

Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама,

30 чэрвеня каля 11 гадзін дом пакінула 14-гадовая Віталія Холад з Пінска.

Бацькі звярнуліся ў міліцыю толькі праз суткі, як самі не змаглі адшукаць непаўналетнюю. Да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома.

1 ліпеня каля 21 гадзіны з дому сышла 15-гадовая Вікторыя Пытляк, жыхарка в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна.

Яе таксама не ўдалося адшукаць.

КМ