У Мінску патануў 11-гадовы хлопчык

04.07.2012 / 14:53

Няшчасце здарылася 3 ліпеня каля 11.00 на канале Цнянскага вадасховішча каля жылога раёна па вуліцы Мірашнічэнкі.

Адзінаццацігадовы хлопчык пайшоў купацца без нагляду бацькоў і, верагодна, не разлічыў сілы. Трагедыя адбылася ў неахоўнай зоне вадаёма. Цела хлопчыка выцягнулі на паверхню сёння раніцай.