Абвешчаны конкурс паэзіі імя Максіма Танка

Век удзельнікаў — да 30 гадоў.

05.07.2012 / 15:28

Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае конкурс для маладых літаратараў, прысвечаны стагоддзю Максіма Танка.

У конкурсе могуць удзельнічаць паэты і перакладчыкі паэзіі. Век удзельнікаў — да 30 гадоў.

Дасылаць творы можна да 31 жніўня 2012 г. на электронны адрас: penkonkurs@gmail.com.