Чыж перанёс май на ліпень
Новым трэнерам сталічнага клуба прызначаны легендарны Алег Пратасаў.
08.07.2012 / 22:22
Алег Пратасаў (другі злева ў верхнім шэрагу) на матчы "Дынама" -- "Нёман". Юрый Чыж -- чацверты злева
Галоўны трэнер футбольнага мінскага «Дынама» Аляксандр Сяднёў адпраўлены ў адстаўку. Пра гэта было абвешчана дыктарам пасля сканчэння матча «Дынама» — «Нёман» (1:1).
Паводле Goals.by, Сяднёў ведаў пра адстаўку яшчэ да гульні.
Такім чынам Алег Пратасаў стане
Цікава, што раней Ю. Чыж традыцыйна звальняў у маі.
***
Алег Пратасаў (нар. у 1964 г.) быў адным з самых вядомых футбалістаў у чэмпіянаце СССР: гуляў за днепрапятроўскі «Дняпро» і «Дынама» Кіеў, быў адным з найлепшых бамбардзіраў саюзнага чэмпіянату.
Затым перабраўся ў Грэцыю, дзе пяць гадоў выступаў за «Алімпіякас», пагуляў таксама ў Японіі, шэрагу грэцкіх клубаў другога эшалону.
Трэніраваў «Алімпіякас» (Грэцыя), АЕЛ (Лімасол), «Сцяўа» (Румынія), «Дняпро» (Украіна), «Кубань» (Расія), «Іракліс» (Грэцыя), «Растоў» (Расія), «Астану» (Казахстан).