Мядзведзеў прыляціць у Мінск на наступным тыдні

09.07.2012 / 11:41

Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 18 ліпеня ў Мінску. Пра гэта паведаміў 9 ліпеня журналістам пасол Беларусі ў Расіі Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, мяркуецца, што для ўдзелу ў саюзным Саўміне ў Мінск прыбудзе прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Кабякоў адзначыў, што ў пасяджэння саюзнага ўрада разгорнуты парадак дня, у тым ліку запланавана абмеркаванне пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зацвярджэнне справаздач аб дзейнасці саюзных органаў і паліўна-энергетычнага балансу.