У Лукашэнкі тэмпэратура 34,7

Сталі вядомыя падрабязнасьці ўчорашніх выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра ягонае здароўе.

29.03.2007 / 21:11

Сталі вядомыя падрабязнасьці ўчорашніх выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра ягонае здароўе. Ён сказаў, што ён папросту мае паніжаную тэмпэратуру цела. Лукашэнка заявіў. «Пэўна, я трохі стаміўся. Тэмпэратура ў мяне цяпер 34,7 градусаў. Я такой ніколі не бачыў. Але адчуваю сябе нармальна, вы прыяжджайце на мае хакейныя трэніроўкі, і ўсё пабачыце самі». Гэтыя ягоныя словы трансьлявала АНТ.

Хартыя-97