Алімпіяда-2012: хочаш глядзі беларусаў, хочаш — іншых

16.07.2012 / 14:38

ХХХ Алімпійскія гульні, якія пройдуць з 26 ліпеня па 12 жніўня ў Лондане, разам са шматмільённай сусветнай тэлеаўдыторыяй змогуць убачыць і беларускія тэлегледачы. Алімпіяду пакажуць у эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 2».

Белтэлерадыёкампанія, з’яўляючыся ўладальнікам правоў на трансляцыю XXX летніх Алімпійскіх гульняў, будзе забяспечваць максімальна шырокае асвятленне найбуйнейшага спартыўнага форуму.

Па традыцыі, у эфіры «Беларусь 1» перавага будзе аддадзена спаборніцтваў з удзелам беларускіх спартсменаў, а «Беларусь 2» на час Гульняў стане алімпійскім: штодня 18–19 гадзін эфірнага вяшчання тэлеканала будзе адведзена трансляцый з Лондана.

Поўныя агляды спартыўных спаборніцтваў будуць прадстаўлены ў «Дзённіках Алімпіяды» і паведамленнях «Навінаў».