Нямецкаму бізнэсу цікавая беларуская дрэваапрацоўчая галіна
Прадстаўнікі нямецкага бізнэсу зацікаўленыя ў тым, каб інвеставаць у беларускую дрэваапрацоўку.
17.07.2012 / 12:26
Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро.
Пасол лічыць, што ў Беларусі нямецкіх інвестараў традыцыйна цікавіць машынабудаванне, энергетычны сектар і сельская гаспадарка. «Апошнім часам мы адзначаем цікавасць і да дрэваапрацоўчай галіны», — сказаў Андрэй Гіро.
Паводле яго словаў, Германія была і застаецца адным з галоўных
Так, у 2011 годзе беларускі экспарт у Германію дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 1,8 млрд даляраў, без уліку паставак нафты і нафтапрадуктаў — больш за 0,5 млрд.
«Сёлета, на жаль, у эканоміцы Германіі зноў наступіў перыяд, калі яе рост не суправаджаецца высокімі паказчыкамі. Адпаведна, і нашы пастаўкі крыху зменшыліся, але сітуацыя некрытычная», — лічыць Андрэй Гіро.
Дыпламат таксама адзначыў, што Беларусь і Германія акрамя