Сухій — 20 базавых, Мацкевіч — 3 сутак

Разгляд справы адбыўся ў Цэнтральным судзе.

18.07.2012 / 20:00

Такі вынік судоў над старшынёй грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірынай Сухій і каардынатарам маніторынгавай групы Цэнтру прававой трансфармацыі Міхаілам Мацкевічам.

Абое абвінавачваліся паводле артыкула 17.1. Сьведкі — менскія амапаўцы — «сьведчылі», што абвінавачаныя лаяліся матам і размахвалі рукамі. Разгляд справы адбыўся ў Цэнтральным судзе.

Сухій і Мацкевіча затрымалі невядомыя на выхадзе з офіса «Зялёная сетка». Раніцай Ірына Сухій паведаміла, што сёньня ў 11.33 ёй прыйшло СМС-паведамленьне пра тое, што іншыя актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Тацьцяна Новікава і расейскі фізык-ядзершчык Андрэй Ажароўскі — знаходзяцца ў УУС Ленінскага раёну Менску.

Глядзі таксама: У Мінску затрыманая ЛГБТ актывістка Варвара Красуцкая