Варвара Красуцкая аштрафаваная на 700 тыс. за майку Бяляцкага

19.07.2012 / 15:59

Актывістка ЛГБТ-руху Варвара Красуцкая аштрафаваная на 700 тыс. рублёў, паведаміў у фэйсбуку Іван Шыла.

Варвара была затрыманая ў сераду на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Яна была ў майцы «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Працэс прайшоў сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска, дзяўчыне інкрымінавалі дробнае хуліганства.