У Алімпійскай вёсцы падняты беларускі афіцыйны сцяг

23.07.2012 / 09:52

22 ліпеня ў Алімпійскай вёсцы быў урачыста падняты Дзяржаўны [чырвона-зялёны] сцяг Рэспублікі Беларусь.

На спецыяльна адведзенай для гэтага пляцоўцы арганізатары з дапамогай акцёраў моладзевага тэатра разыгралі яркі касцюмаваны спектакль з песнямі і танцамі.

Асноўны лейтматыў -- лонданская Алімпіяда дае шанец стаць чэмпіёнам кожнаму.

У цырымоніі прынялі ўдзел шэф беларускай місіі Сяргей Нерад, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Георгій Катулін, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхневіч.

Нагадаем, урачыстае адкрыццё Алімпіяды адбудзецца 27 ліпеня.