Пад Мінскам рэканструявалі Грунвальдскую бітву — фотафакт

У Дудутках прайшоў Фестываль славы беларускай зброі.

23.07.2012 / 14:23

У музейным комплексе «Дудуткі» пад Мінскам 21 і 22 ліпеня прайшоў IV фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд».

У праграму фестывалю ўвайшлі турнір збраяносцаў, турнір рыцараў, рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы 1410 года і канцэрт «Баль пасля бітвы», у якім узялі ўдзел гурты «Стары Ольса», Znich, Cornucopia, Re1ikt, «Без Панікі», «Рокаш» і іншыя.

Таксама на фестывалі прадэманстравалі бугурты — масавыя рыцарскія баі, баі «пяцёрак», турнір лучнікаў, паказальныя выступленні конных рыцараў.