БАТЭ, у выпадку перамогі над «Вардарам», згуляе з «Дэбрэцэнам»
25.07.2012 / 00:25
Стаў вядомы супернік, які чакае БАТЭ у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Ім стаў венгерскі «Дэбрэцэн».
У аўторак у матчы ў адказ 2-га раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў венгерскі клуб упэўнена абыграў на сваім полі албанскі «Скандэрбеў» (3:0). У першым матчы «Дэбрэцэн» мінімальна саступіў 0:1.
Нагадаем, для таго каб БАТЭ прайшоў у 3-і кваліфікацыйны раунд спаборніцтваў, жоўта-сінім неабходна ўтрымаць перавагу ў сустрэчы ў адказ супраць «Вардар» (першы матч 3:2).
Паядынак «Вардар» - БАТЭ адбудзецца ў сераду. Пачатак у 21.00 па беларускім часе.