У Афганістане сямёра дзяцей падчас гульні падарваліся на міне
25.07.2012 / 01:14
У афганскай правінцыі Гор у выніку выбуху загінулі сямёра дзяцей. Улады абвінавацілі «Талібан» у закладанні міны.
Мяркуецца, што дзеці знайшлі міну і паспрабавалі з ёй гуляць. Ім было ад 10 да 14 гадоў.
Фугасы, якія закладваюць баевікі руху «Талібан» на ўзбочынах дарог, сталі ў Афганістане самай эфектыўнай зброяй.Ахвярамі становяцца не толькі мірныя жыхары, але і вайскоўцы, паліцэйскія і мірныя жыхары.
Па некаторых ацэнках, у Афганістане да гэтага часу на дарогах ляжаць каля 10 мільёнаў мін! Гэта міны савецкай, амерыканскай, італьянскай, іранскай вытворчасці.