Афіцыйны Мінск не каментуе інфармацыю пра адмову Лукашэнку ў акрэдытацыі на Алімпіяду
25.07.2012 / 11:42
У Адміністрацыі прэзідэнта адмовіліся каментаваць інфармацыю пра тое, што Аляксандру Лукашэнку адмоўлена ў акрэдытацыі на цырымонію адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Лондане.
«Мы не каментуем такія рэчы», — заявіў БелаПАН супрацоўнікпрэс-службы кіраўніка дзяржавы.
Інфармацыя пра тое, што беларускі кіраўнік не зможа наведаць Лондан, з’явілася 24 ліпеня. У «Твітэры» на старонцы першага
Алімпіяда ў Лондане пройдзе з 27 ліпеня па 12 жніўня, цырымонія адкрыцця адбудзецца заўтра, 26 ліпеня. Паводле звестак брытанскіх СМІ, на адкрыццё Гульняў прыбудзе рэкордная колькасць кіраўнікоў дзяржаў — прыкладна 120, але не прыедуць «лідары з чорнага спісу ЕС», у тым ліку Лукашэнка.
Варта адзначыць, што беларускі кіраўнік наведваў летнія Алімпійскія гульні 2008 года ў Пекіне і зімовыя Алімпійскія гульні 1998 года ў Нагана.
12 ліпеня гэтага года, выступаючы на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Лукашэнка параўнаў яго з маючай адбыцца Алімпіядай. «Па колькасці ўдзельнікаў і разнастайнасці праграмы „Славянскі базар“ можа прэтэндаваць на званне летняй культурнай Алімпіяды», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, на фестывалі дзейнічае галоўны алімпійскі прынцып: мастацтва, як і спорт,