27-29 ліпеня ў Гродне пройдзе фестываль арыентавання

25.07.2012 / 12:05

На выходных у маляўнічым кутку Беларусі пад Гроднам пройдзе Фестываль арыентавання. Гэта ўжо трэці такі фестываль. Першыя два праходзілі на беразе возера Белае. На фестывалі ў 2010 годзе ўпершыню ў Беларусі была прадстаўлена такая дысцыпліна як рагейн, а на другім фестывалі апрабавалі арыентаванне на байдарках і арыентаванне па сцежках. Падрабязнасці пра сёлетні фестываль чытайце тут.