Сальда — $287 млн

25.07.2012 / 12:04

Сальда знешніх плацяжоў па экспарце і імпарце тавараў і паслуг, даходах і трансферты нефінансавых прадпрыемстваў і хатніх гаспадарак Беларусі ў чэрвені 2012 года з улікам пералічэння ў бюджэт Расіі экспартных пошлін на нафтапрадукты склалася станоўчым на ўзроўні $ 287,1 млн., паведамілі арэспандэнту БЕЛТА у Нацыянальным банку Беларусі.

У студзені 2012 года дадатнае сальда названых знешніх плацяжоў Беларусі склала $130,6 млн., у лютым -- $116,9 млн. Разам з тым у сакавіку і красавікусальда знешніх плацяжоў краіны склалася адмоўным на ўзроўні $62,6 млн. і $44,3 млн. адпаведна. У траўні краіна вярнулася да дадатнага сальда знешніх плацяжоў - $ 245,8 млн.