Аляксандр Глеб перайшоў у БАТЭ на месяц

Ён паспрабуе дапамагчы барысаўчанам прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў.

26.07.2012 / 18:55

Аляксандр Глеб стане гульцом барысаўскага БАТЭ. Праўда, кантракт заключаны ўсяго на месяц, да 30 жніўня. Тым самым паўабаронца дапаможа барысаўскаму клубу ў наступных кваліфікацыйных раўндах Лігі чэмпіёнаў. Ппасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў» Глеб знаходзіўся ў статусе вольнага агента і ўжо трэніруецца з БАТЭ.

Нагадаем, што А. Глеб пачынаў сваю кар’еру ў БАТЭ, адкуль перайшоў у «Штутгарт». Гуляў за «Арсенал», «Барселону», «Бірмінгем», «Вольфсбург», «Крылы Саветаў».