У Пекіне ў выніку наймацнейшага за 60 гадоў ліўню загінулі 77 чалавек

26.07.2012 / 19:16

З 77 цел 66 ужо ідэнтыфікаваны. Пяцёра з іх - ратавальнікі, якія дапамагалі ахвярам прыроднай катастрофы.

Моцны дождж пачаўся ў сталіцы Кітая раніцай 21 ліпеня і доўжыўся 20 гадзін.

Праз непагадзь быў закрыты міжнародны аэрапорт Шаўду (былі адменены або адкладзены звыш 500
рэйсаў), гарадскія дарогі сталі непрыдатнымі для легкавых аўтамабіляў, таксама было парушана энерга- і водазабеспячэнне, пацярпелі многія дамы.
Паводле апошніх звестак, дождж парушыў нармальнае жыццё 1,9 млн гараджан, а шкода ад выкліканай ім паводкі ў сталіцы Кітая склала каля $1,6 млрд.
Уладам давялося эвакуяваць з найбольш пацярпелых раёнаў горада больш як 56 тыс. чалавек.