Высокарэнтабельныя прадпрыемствы пералічаць у бюджэт $70 мільёнаў

Сярод іх — БелАЗ, МТЗ і іншыя.

26.07.2012 / 19:27

Пяць высокарэнтабельных прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Белнафтахім» пералічаць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках працы за студзень-сакавік 2012 года на агульную суму больш за 578 мільярдаў рублёў (каля $70 мільёнаў). Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 Ліпеня 2012 г. № 676.

У пералік высокарэнтабельных прадпрыемстваў увайшлі ААТ «БелАЗ», ААТ «Бабруйсксельмаш», ВРУП «Мінскі электратэхнічны завод ім. В.І. Казлова», РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Гомельтранснафта Дружба».