Алімпіяда: Беларусь — Новая Зеландыя 1:0!

Алімпійскія гульні пачаліся для Беларусі з футбола.

26.07.2012 / 23:39

У першай сустрэчы хлопцы Георгія Кандрацьева сустракалася з далёкай Новай Зеландыяй.

Матч у нашых атрымаўся. Хоць лік і не самы ўнушальны. Адзіны гол напрыканцы першага тайма забіў Дзмітрый Бага. А перадачу яму аддаў Рэнан Брэсан.
Цяпер зразумела, чаму так спрачаліся за гэтых футбалістаў Кандрацьеў і Капскі. Яны важныя, як для БАТЭ, так і для зборнай.

У другім тайме на першы план выйшаў брамнік Новай Зеландыі О'Кіф. Яму прыйшлося шмат разоў выратоўваць сваю каманду. Аднойчы пасля ўдару Карніленкі выратавала перакладзіна. Аднак хапіла і аднаго голу.

Таксама сёння ў нашай групе Бразілія перамагла Егіпет — 3:2. 29 ліпеня нашы гуляюць з Бразіліяй.

ЗП